
Паважаныя карыстальнікі!
Мы рады вітаць усіх, хто цікавіцца выбарчым працэсам, арганізацыяй і правядзеннем выбараў.
У раздзелах і рубрыках нашага інфармацыйнага рэсурсу прадстаўлена найбольш поўная, актуальная і дакладная інфармацыя аб выбарах і рэспубліканскіх рэферэндумах, якія прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь, аб выбарчым заканадаўстве, аб дзейнасці Цэнтральнай камісіі.
Вы можаце азнаёміцца з нарматыўна-прававымі дакументамі, даведачнай і архіўнай інфармацыяй, фотаальбомам.
У перыяд выбарчых кампаній Цэнтральная камісія будзе размяшчаць на сайце аператыўную інфармацыю аб ходзе галасавання і яго выніках, аб выніках выбараў у краіне.
Спадзяюся, што матэрыялы сайта будуць цікавыя і карысныя для Вас.
| Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў |
Л.М.Ярмошына |





