Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў разглядае звароты грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў і рэферэндумаў, адкліканнем дэпутата, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Кампетэнцыя Цэнтральнай камісіі прадугледжана артыкуламі 26, 33 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб вядзецца ў Цэнтральнай камісіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі наступных нарматыўных прававых актаў:
• Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
• Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
• Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;
• Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»
.