Пасяджэнне рабочай групы па стварэнні і забеспячэнні дзейнасці Інфармацыйнага цэнтра

14 кастрычніка 2019 г. адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па стварэнні і забеспячэнні дзейнасці Інфармацыйнага цэнтра Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў «Выбары - 2019».

Інфармацыйны цэнтр будзе функцыянаваць у Палацы Рэспублікі ў дзень выбараў 17 лістапада ў мэтах аператыўнага прадастаўлення сродкам масавай інфармацыі, замежным (міжнародным) назіральнікам інфармацыі аб выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання (пра кандыдатаў у дэпутаты, аб ходзе галасавання, папярэдніх вынікіах выбараў і іншыя актуальныя звесткі).