Пасяджэнне Цэнтральнай камісіі

24 верасня 2019 г. у 11.00 адбудзецца пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, на якім будуць разглядацца пытанні ўдзелу ў выбарах асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, стварэння і функцыянавання Інфармацыйнага цэнтра Цэнтральнай камісіі і іншыя пытанні.

Месца правядзення: вул. Савецкая, 11, каб. 359 (уваход праз кантрольна-прапускны пункт, размешчаны ў правым крыле будынка Дома Урада з боку пл. Незалежнасці побач з касцёлам св. Сымона і Алены толькі пасля прад'яўлення пашпарта).

Прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі пра свой намер прысутнічаць на дадзеным пасяджэнні Цэнтральнай камісіі просім паведаміць па тэлефоне (017) 327 19 03 не пазней 10.00 24 верасня 2019 г.