Дыялогавая пляцоўка ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі
01.09.2022
1 верасня ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі сумесна з Партызанскай раённай арганізацыяй г.Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" была праведзена дыялогавая пляцоўка на тэму "Адзінства грамадзянскай супольнасці - залог адзінства краіны".
У ходзе мерапрыемства гаварылася аб значэнні адзінства грамадзянскай супольнасці ў падтрыманні дзяржаўнага ладу, аб напрамках развіцця грамадскіх аб'яднанняў, аб удасканаленні выбарчай сістэмы, аб умацаванні дзяржаўнай ідэалогіі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена захаванню традыцыйных каштоўнасцей і грамадскіх інстытутаў, сфарміраваных на аснове сацыяльнай памяці беларускага народа.
У рабоце пляцоўкі прынялі ўдзел:
А.А.Аўруцін - дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў;
Т.І.Мароз - рэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі;
К.В.Рэчыц - начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
І.А.Тоўкач - намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Мадэратарам дыскусіі выступіла старшыня Партызанскай раённай арганізацыі г.Мінска РГА "Белая Русь" В.В. Даўгалёва.