Рабочая паездка ў Віцебскую вобласць
05.08.2022
5 жніўня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка наведаў з рабочай паездкай Віцебскую вобласць.
У ходзе паездкі адбылася сустрэча са старшынёй Полацкага райвыканкама І.І.Марковічам, на якой абмяркоўвалася сістэма выбарчых камісій па правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання,
парадак стварэння выбарчых акруг і іншыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем выбараў.
Падчас сустрэчы Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі з актывам Полацкага раёна І.В.Карпенка падзякаваў удзельнікам за адказную работу на рэспубліканскім рэферэндуме, а таксама праінфармаваў аб ходзе работы па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства.