Галоўная  /  Навiны

Семінар-нарада ў г. Ліда

02.11.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
Кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі прыняло ўдзел у семінары-нарадзе “Прававая аснова фарміравання і дзейнасці Усебеларускага народнага сходу. Удасканаленне выбарчага заканадаўства», які праводзіўся Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 лістапада ў г. Ліда.

Старшыня Цэнтральнай камісіі І.В.Карпенка выступіў з дакладам аб змяненні і дапаўненні Выбарчага кодэкса.

У завяршальны дзень грамадскага абмеркавання законапраектаў у мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, мясцовых органаў кіравання і самакіравання, грамадскіх аб'яднанняў.
Усе навіны