Галоўная  /  Навiны

Сустрэча Старшыні Цэнтральнай камісіі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь

26.01.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену

26 студзеня 2022 г. Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў І.В.Карпенка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуанам Вальдэсам Фігероа.

Карпенка І.В. інфармаваў Х.В.Фігероа аб асноўных мерапрыемствах па падрыхтоўцы рэспубліканскага рэферэндуму, паведаміў аб этапе фарміравання тэрытарыяльных камісій па рэферэндуму. Адзначыў, што ў выпадку прыняцця змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь у шэраг нарматыўных прававых актаў будуць унесены змяненні, якія таксама закрануць выбарчае заканадаўства.

Х.В.Фігероа паведаміў аб паспяховых сумесных праектах Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Куба ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах у перыяд яго дыпламатычнай работы ў Беларусі. Выказаў словы падтрымкі і пажадаў поспехаў Старшыні Цэнтральнай камісіі ў арганізацыі і правядзенні важнай палітычнай падзеі, якая адбудзецца ў Рэспубліцы Беларусь.
Усе навіны