Удзел у дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»
31.12.2021
30 снежня 2021 г. Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў І.В.Карпенка ў рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» наведаў Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу. Ён павіншаваў выхаванцаў з навагоднімі святамі і прэзентаваў падарункі для вучобы і здароўя.
Разам з І.В.Карпенкам да акцыі далучыліся прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі і іншыя госці. Сустрэча прайшла ў цёплай і святочнай атмасферы.