Ускладанне кветак да стэлы "Мінск – горад-герой" і наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
16.11.2022
16 лістапада старшыні цэнтральных выбарчых камісій Беларусі і Расіі І.В.Карпенка і Э.А.Памфілава, Міністр адукацыі Беларусі А.І.Іванец, удзельнікі беларуска-расійскага форуму "Моладзь і выбары" усклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой".
Кіраўнікі цэнтральных выбарчых органаў Беларусі і Расіі таксама наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Старшыням расказалі пра асноўныя падзеі вайны, у тым ліку пра гераізм абаронцаў Брэсцкай крэпасці, партызанскі рух, трагедыю Хатыні і пакуты вязняў лагераў смерці.