Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны
26.10.2022
26 кастрычніка адбыўся шэраг сустрэч з удзелам кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Выбарчага кодэкса. Старшыня ЦВК І.В.Карпенка сустрэўся з ідэалагічным актывам і грамадскасцю Мінскай вобласці, а таксама працоўным калектывам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «ГАРЫЗОНТ». Намеснік Старшыні ЦВК, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў В.Д.Іпатаў сустрэўся з працоўным калектывам ЗАТ...
24.10.2022
Праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" вынесены на грамадскае абмеркаванне. Праект Закона распрацаваны ў мэтах прывядзення норм выбарчага заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдасканалення яго палажэнняў з улікам практыкі прымянення. Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 24 кастрычніка па 2 лістапада 2022 г.
17.10.2022
14 кастрычніка 2022 г. на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД было падпісана рашэнне аб стварэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў –  удзельніц СНД. Мэта стварэння Савета –  абмен вопытам па пытаннях забеспячэння выбарчых правоў і свабод грамадзян, удасканаленне прававых умоў для правядзення выбараў і рэферэндумаў у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі дзяржаў Садружнасці. У склад Савета ўвойдуць...
10.10.2022
7 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага супрацоўніцтва", прысвечанай 20-годдзю падпісання Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах - удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прайшло пленарнае пасяджэнне па тэме "Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага...
06.10.2022
6 кастрычніка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка сустрэўся з намеснікам Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі Н.І.Булаевым. У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні арганізацыі і правядзення адзінага дня галасавання, а таксама меры інфармацыйнай бяспекі падчас дыстанцыйнага галасавання.
06.10.2022
6 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу пачалася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага супрацоўніцтва", прысвечаная 20-годдзю падпісання Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах - удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка пачаў свой удзел у канферэнцыі з агляду выстаўкі...
05.10.2022
5 кастрычніка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка ў рамках візіту ў Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай  20-годдзю падпісання Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах - удзельніцах СНД, наведаў Выбарчую камісію Ленінградскай вобласці. Старшыня Выбарчай камісіі Ленінградскай вобласці М.Я.Лебядзінскі расказаў пра асаблівасці арганізацыі...
03.10.2022
3 кастрычніка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка сустрэўся з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры, пракуратур абласцей і горада Мінска. І.В.Карпенка расказаў супрацоўнікам аб асаблівасцях работы Цэнтральнай выбарчай камісіі і ніжэйстаячых камісій пры правядзенні электаральных кампаній, а таксама праінфармаваў аб рабоце па падрыхтоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў Выбарчага кодэкса.  
29.09.2022
29 верасня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка правёў сустрэчу са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якія павышаюць сваю кваліфікацыю па праграме "Тэорыя і практыка выбарчага працэсу". У час сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы ўдасканалення выбарчага працэсу ў нашай краіне і работа над дапаўненнямі і змяненнямі Выбарчага кодэкса.
« 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11-14] »