Настройкі
Цэнтральная выбарчая камісія
Рэспублікі Беларусь
Галоўная  /  Навiны
27.09.2022
27 верасня І.В.Карпенка ад імя Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста выказаў самыя шчырыя і глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых у страшнай трагедыі, што здарылася ў школе №88 г. Іжэўска. ЦВК Беларусі перадае людзям, у чые сем'і прыйшло гора, словы спачування і падтрымкі, усім пацярпелым жадае хуткай папраўкі.
27.09.2022
27 верасня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка і намеснік Старшыні ЦВК, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў В.Д.Іпатаў прынялі ўдзел у пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на якім разглядаліся праекты законаў аб Усебеларускім народным сходзе і змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У ходзе пасяджэння І.В.Карпенка праінфармаваў членаў экспертнага...
23.09.2022
23 верасня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка сустрэўся з Першым намеснікам старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі К.К.Тайсаевым. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай Міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў - удзельніц СНД сумесна з Выканаўчым камітэтам СНД і Цэнтральнай выбарчай камісіяй Расійскай...
16.09.2022
16 верасня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова прайшла дыялогавая пляцоўка, прызначаная да Дня народнага адзінства. Перад студэнтамі выступілі член Цэнтральнай выбарчай камісіі, рэктар універсітэта Д.У.Дук і старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар І.А.Марзалюк. На дыялогавай пляцоўцы...
16.09.2022
16 верасня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка сустрэўся са слухачамі, якія на працягу тыдня навучаліся ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па новай праграме павышэння кваліфікацыі "Тэорыя і практыка выбарчага працэсу". У ходзе сустрэчы І.В.Карпенка расказаў аб маштабнай рабоце па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства, якая праводзіцца Цэнтральнай камісіяй зараз. На заканчэнне сустрэчы слухачы...
15.09.2022
15 верасня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка наведаў Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У рамках мерапрыемства, прысвечанага Дню народнага адзінства, гаварылі пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, асновы суверэнітэту і незалежнасці, каштоўнасці і традыцыі нашага грамадства.
14.09.2022
14 верасня ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Савета па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, на якім абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення выбарчага заканадаўства. У рамках мерапрыемства Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка выступіў з прапановамі па карэкціроўцы шэрагу палажэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
13.09.2022
13 верасня член Цэнтральнай выбарчай камісіі Д.У.Дук прыняў удзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі на тэму "Фарміраванне патрыятызму як галоўнай каштоўнасці беларускага народа, асновы нацыянальнай ідэі беларускай дзяржавы ў кантэксце нашага гістарычнага шляху развіцця", якая прайшла ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова. Дыялогавая пляцоўка была арганізавана сумесна з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам. У...
06.09.2022
6 верасня ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пачаліся навучальныя заняткі ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі па пытаннях тэорыі і практыкі выбарчага працэсу. Указаныя курсы арганізаваны па ініцыятыве і пры падтрымцы Цэнтральнай выбарчай камісіі. Падчас навучання слухачам будзе выкладзена тэарэтычная база выбарчага права Рэспублікі Беларусь, парадак падрыхтоўкі і правядзення электаральных кампаній у нашай краіне, міжнародны вопыт...
« 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11-14] »