Галоўная  /  Звароты  /  Асабісты прыём

Асабісты прыём

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай выбарчай камісіі, ажыццяўляецца Старшынёй  ЦВК у апошні чацвер кожнага месяца з 14.00 да 18.00. 
 
Папярэдні запіс грамадзян на асабісты прыём да Старшыні ЦВК ажыццяўляецца па тэлефоне (+375 17) 327 19 03. 
 

Пры адсутнасці Старшыні асабісты прыём праводзіць сакратар камісіі.

У запісе на асабісты прыём адмаўляецца ў выпадках:
  • звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі ЦВК;
  • звароту ва неўстаноўленыя дні і гадзіны;
  • калі заяўніку  ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
  • калі з заяўнікам спынена перапіска па пытаннях, якія выкладзены ў звароце;
  • калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё - і відэазапіс, кіна - і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
  • непрад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.

У тым выпадку, калі вусны зварот грамадзяніна не можа быць вырашаны непасрэдна ў ходзе прыёму, ён выкладаецца ім у пісьмовай форме і падлягае наступнаму разгляду ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Асабісты прыём ажыццяўляецца пасля прад'яўлення заяўнікам дакумента, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў прад'яўляюць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Прыём ажыццяўляецца па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 11, (Дом Урада, правае крыло). 

Уваход толькі па прад'яўленні пашпарта.