Парадак разгляду зваротаў
Пісьмовыя і электронныя звароты разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.Звароты, якія не патрабуюць калегіяльнага разгляду, па даручэнні Старшыні разглядаюцца членамі ЦВК, а таксама работнікамі яе апарату.
На пісьмовыя звароты заяўнікам накіроўваюцца пісьмовыя адказы. Адказы (апавяшчэнні) на электронныя звароты накіроўваюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, а ў выпадках, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ, даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні).
Вусныя звароты выкладаюцца і разглядаюцца ў ходзе асабістага прыёму. Адказы на іх абвяшчаюцца заяўнікам. Калі для вырашэння пытання, якое выкладзена ў вусным звароце і адносіцца да кампетэнцыі ЦВК, патрабуюцца дадатковае вывучэнне і праверка, звароты выкладаюцца ў пісьмовай форме і разглядаюцца ў парадку, прадуглежданым для пісьмовых зваротаў.
Зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
- зварот выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- зварот не змяшчае назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- зварот не змяшчае прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы, адрас месца жыхарства (месца знаходжання), асабісты подпіс (для грамадзяніна);
- зварот не змяшчае поўную назву юрыдычнай асобы і адрас яе знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычнай асобы);
- не выкладзена сутнасць звароту;
- не прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў у выпадку падачы звароту прадстаўніком;
- тэкст звароту не паддаецца прачытанню;
- зварот падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- зварот змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ЦВК;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- у звароце не змяшчаецца інфармацыя аб выніках яго папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю;
- зварот пададзены паўторна і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
- заяўнік падчас асабістага прыёму выкарыстоўвае тэхнічныя сродкі (аўдыё - і відэазапіс, кіна - і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх выкарыстанне;
- заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
- зварот змяшчае пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Скаргі аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі пакідаюцца без разгляду па сутнасці таксама ў выпадках парушэння парадку або тэрміну іх падачы, якія ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Заяўнік на працягу пяці рабочых дзён пісьмова паведамляецца аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці з указаннем прычын прыняцця такога рашэння і яму вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.
У выпадку, калі звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за 10 зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні старшыні ЦВК могуць размяшчацца на афіцыйным сайце камісіі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам. Наступныя звароты аналагічнага зместу не разглядаюцца і адказы (паведамлення) на іх заяўнікам не накіроўваюцца.